Архив новостей - Новодевятковичская CШ

Архив новостей

12.09.2018

Сустрэча з радзімай праз 85 год

Цікавая сустрэча адбылася ў нядзелю, 9 верасня, якая скалыхнула не толькі  тых, хто цікавіцца гісторыяй, але і ўсіх, хто прыйшоў на сустрэчу з сынам апошняга  ўладальніка  маёнтка Слізней і яго сям’ёй.  Трэба дадаць, што самаму старэйшаму, Альфрэду Слізню, 91 год. Ён 85 год не быў тут на зямлі, дзе нарадзіўся. Знамянальна, што рыхтуючыся да прыезду  шмат разоў, прыехаць на родную зямлю нашчадкі Слізней змаглі ў Год малой радзімы, быццам сама зямля паклікала іх сюды. Таму ступіўшы першы крок на родную зямлю, быў зроблены абрад цалавання зямлі пасля вяртання здалёк, які сімвалізуе смутак па радзіме. Госці наведалі школу, школьны музей, дзе  ў “Кнізе пачуццяў” зрабілі запіс як ганаровыя гасці. У касцёле, які раней быў іх родавым касцёлам, адбылася служба, а потым усе, хто прыйшоў на сустрэчу, змаглі задаць пытанні гасцям. Вельмі цёплая, душэўная атмасфера ўдзячнасці за неабыякавасць да гісторыі іхняга роду з боку сям’і, якая прыехала з Варшавы, затрымала гэтую сустрэчу на доўгі час. А наперадзе яшчэ была экскурсія па тых месцах, якія з’яўляюцца сведкамі таго часу, калі жылі і гаспадарылі Слізні.

    

 

 

http://www.slonves.by/2018/09/potomok-dvoryanskogo-roda-alfred-slizen-posetil-agrogorodok-novodevyatkovichi-rodinu-svoix-predkov/ 

http://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2018/potomki-belorusskogo-shlyahetskogo-roda-sliznej-posetili-hudozhestvennyj-muzej 

https://www.nlb.by/content/news/national-library-of-belarus/potomki-shlyakhetskogo-roda-slizney-posetili-biblioteku/ 

https://www.gs.by/2018/09/15/potomok-dvoryanskogo-roda-stupil-na-rodnuyu-zemlyu-spustya-85-let/