Архив новостей - Новодевятковичская CШ

Архив новостей

06.09.2018

Гутарка з інспектарам ДАІ

Падрыхтоўка да вяртання дзяцей у школы - справа доўгая і складаная. Трэба аб'ехаць усе школы і дзіцячыя сады, праверыць наяўнасць інфармацыі аб дарожнай бяспецы, агледзець стан вулічна-дарожнай сеткі на прадмет наяўнасці і якасці знакаў дарожнага руху, яркай разметкі на дарозе, надпісаў "школа". За кожным супрацоўнікам ДАІ замацаваны школы, у тым ліку і наша. У рамках Дэкады бяспечнай жыццядзейнасці з 03.09 па 12.09 установу наведаў інспектар ДАІ лейтэнант міліцыі Аляксандр Ярашэвіч, які правёў гутарку с навучэнцамі аб неабходнанці выканання ПДР, абавязковай наяўнасці флікераў і аб тым, што ў ДТЗ часта трапляюць дзеці, якія перабягаюць дарогу ў неўсталяваным месцы або на забараняльны сігнал святлафора, якія нечакана з'яўляюцца з-за транспарту і тыя, хто граюць на праезнай частцы дарогі, катаюцца на роліках і роварах.