Краеведческий музей - Новодевятковичская CШ

Краеведческий музей

График работы:  пн.-пт.   8.00-15.00

Тематика краеведческого материала по историческому прошлому нашей местности

раскрыть » / « свернуть

План работы комплексна-краязнаўчага музея «ДЫЯМЕНТЫ ДАЎНІНЫ» ДУА “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” на 2017/2018 навучальны год

раскрыть » / « свернуть

СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦІ МУЗЕЯ «ДЫЯМЕНТЫ ДАЎНІНЫ» Ў 2017 ГОДЗЕ

раскрыть » / « свернуть

Турыстычныя маршруты

раскрыть » / « свернуть

Собран новый материал о бывшем учителе начальной четырехклассной школы в д. Стародевятковичи Стружеке Станиславе Михайловиче

раскрыть » / « свернуть

Радио Рацыя о музее

раскрыть » / « свернуть

Наша награда

раскрыть » / « свернуть

В 1980 году в одной из комнат пристройки к школе под руководством учителя истории Ракутя  В.В. начал создаваться школьный музей, посвященный жизни и деятельности В.И. Ленина. Он получил название "Ленинской комнаты". Его создание было приурочено к 110-летию со дня рождения В.И. Ленина.  Экспозиции отражали различные периоды жизни и деятельности основателя и руководителя Советской власти в России. Она состояла в основном из портретов, фотографий, репродукций картин, альбомов и открыток с изображениями В. И. Ленина. Но в связи с перестройкой в ​​СССР (1985 г.), которая привела к распаду страны, материалы музея потеряли свою актуальность и воспитательное значение. Экспозиции были демонтированы, материалы частично переданы в кабинет истории, а в основном списаны на макулатуру.

В 1990 г. в той же комнате пристройки к школе, где раньше была Ленинская комната, начал создаваться музей Великой Отечественной войны. Его возникновение было связано с празднованием  45-ой годовщины Победы над немецко-фашистскими захватчиками в Великой Отечественной войне. Созданием музея занимался  учитель  истории Ракуть  В.В.  Первые  экспонаты  поступили в музей из Кракотской базовой школы в связи с ее закрытием: солдатские каски, пулеметные ленты, гильзы - всего 14 наименований.

В  1997-1998 учебном году руководителем музея становится Иванко Т.И., учитель русского языка и литературы, которая имела предыдущий опыт школьного музейного дела. Она возглавила кружок музейного дела и организовала с его членами сбор этнографического материала. Профиль музея стал меняться, что было обусловлено становлением суверенитета Республики Беларусь и возрастанием интереса у школьников к историко-культурному наследию белорусского этноса. Под руководством Иванко Т.И. кружковцы собрали 92 экспоната и этим самым заложили основу этнографического музея в школе.

В 2004-2005 учебном  году руководителем музея становится учитель истории Ракуть В.В. Принимается окончательное решение о том, что музей будет иметь этнографический раздел и определяться спецификой отражения крестьянского быта и трудовой деятельности белорусских крестьян в прошлые века. Силами членов кружка музейного дела осуществляется интенсивный сбор экспонатов для музея. За один только год их было собрано 225 наименований. Было принято руководителем музея решение пойти по пути создания в музее этнографических экспозиций: полотенец, вышивки, картин, фотографий, утюгов, денег и других предметов. В связи с изменением профиля музея было принято решение экспонаты музея, которые относились к периоду Великой Отечественной войны, поместить на хранение в запасниках и в будущем использовать их для организации периодических выставок, посвященных юбилейным датам Великой Отечественной войны.

В мае 2005 года к празднованию 60-летия Великой Победы создание этнографического музея в школе фактически закончилась. В связи с юбилейной датой управление образования проводило проверку деятельности школьных музеев. На подведении ее итогов этнографическому музею школы была дана высокая оценка.

І. ЭКСПАЗІЦЫЯ ГАДЗІННІКАЎ. На ёй прадстаўлены насценныя і настольныя гадзіннікі.Сярод іх ёсць гадзіннікі механічныя і сучасныя электронныя.Маюцца два тыпы механічных гадзіннікаў.Адны з іх прыводзяцца ў работу пры дапамозе  ланцужка і двух гіраў,а другія -накручанай (сціснутай) пружынай з гірамі.Самым старажытным з’яўляецца насценны гадзіннік з гірамі.Яму больш за 120 гадоў.Ён выпушчаны на першай у Расіі фабрыцы гадзіннікаў Хмялеўскага, якая знаходзілася ў горадзе Лодзь (Польшча).У 1890 годзе гэты гадзіннік быў удастоены на выстаўцы сярэбранага медаля.Гадзіннік атрымаў  шэсць такіх узнагарод.

    2.ЭКСПАЗІЦЫЯ СЯЛЯНСКІХ ПРЫЛАДАЎ ПРАЦЫ.Тут змешчаны розныя прылады працы.Выраблены яны з дрэва і металу, пераважае дрэва.Металічныя часткі выкаваны вясковымі кавалямі з жалеза.Самая цікавая прылада працы-гэта цэп.Ён складаецца з доўгай ручкі і кароткага біча,якія злучаны пры дапамозе скуранога раменчыка.Цапом малацілі зерне.Рабілі гэта наступным чынам.У час зімы ў гумне (вялікім хляве) раскладвалі на таку сноп жыта.Селянін браў у рукі цэп, замахваўся ім і бічом біў па каласках жыта.Зерне вывальвалася з каласкоў на ток, затым яго збіралі ў рэшата і правявалі на ветры,каб аддзяліць зерне ад мякіны.Чыстае зерне высыпалі ў мяшкі або кублы.Там яно магло захоўвацца доўгі час.

  Тут таксама ёсць цікавыя вілы.У іх два зубы.Салому або сена нагружаць на воз такімі віламі нязручна,а вось для пагрузкі снапоў на воз яны  вельмі зручныя.Жанчыны жалі жыта вось гэтымі сярпамі.А косы пасля заточвання мянцілі вось такімі мянтушкамі.Мянценне-гэта наладжванне вастрыні касы.

    3.ЭКСПАЗІЦЫЯ РУШНІКОЎ.Ткалі сялянкі рушнікі звычайна зімою,калі  былі больш свабоднымі ад сельскагаспадарчых работ. Спачатку пралі лён на ніткі,а затым з нітак на кроснах ткалі доўгую стужку льнянога палатна.Затым палатно, якое мела шэры колер,адбельвалі, дабаўляючы ў ваду попел, высушвалі і разразалі на часткі. З кожнай такой часткі атрымліваўся асобны рушнік.Упрыгожвалі рушнік вышыўкай.Для гэтага выкарыстоўвалі рознага колеру  ніткі.Існавала два спосабы вышыўкі:гладдзю (суцэльнай ніткай) і крыжыкам,калі малюнак складаўся з вялікага мноства размешчаных у пэўным парадку крыжыкаў.

  У большасці  выпадкаў на рушніках  вышываліся кветкі, якія дапаўняліся галінкамі з лісцікамі, радзей вышываліся ягады, арнамент, птушкі.

  Канцы рушніка аздабляліся складаным і прыгожым вязаннем,якое мела край у выглядзе зубчыкаў.  Канцы рушніка маглі быць упрыгожаны яго падоўжанымі ніткамі, якія накрыж перапляталіся, а затым звязваліся ў невялікія жгуцікі.

  Рушнікі з’яўляюцца сапраўднымі творамі сялянскага мастацтва,яскравым сведчаннем прыроднага таленту і майстэрства беларускіх вясковых жанчын.

    4.ЭКСПАЗІЦЫЯ МАСТАЦКАЙ ВЫШЫЎКІ складаецца з дзесяці карцін, выкананых шляхам вышывання крыжыкам.Аўтарам мастацкай вышыўкі з’яўляецца таленавітая народная рукадзельніца з вескі Яруцічы Ракуць Лідзія Пятроўна. Для стварэння  вышываных карцін ёю было выкарыстана 25 колераў нітак.

  У цэнтры калекцыі знаходзіцца карціна “Дзяўчынка са збанам і кацяня”.Дзяўчынка несла ў збане малако,каб напаіць ім коціка, і міжволі яго праліла.Коцік пачуў пах малака, падбег да дзяўчынкі і пачаў лашчыцца, прасіць у яе малачка.Гэтая карціна складаная для выканання. Найбольш складанымі яе элементамі  з’яўляюцца паварот цела дзяўчынкі,ласкавы коцік і фігурка маленькага матылька.Для вышыўкі матылька выкарыстана дзевяць колераў нітак.

  З правага боку ад цэнтра знаходзіцца карціна “Тройка”.Тройка коней-каштанавы,белы і вараны,імчаць па зімовым снезе лёгкія санкі.Чуецца звон бубенчыка. Кучар імкнецца стрымаць коней на крутым павароце.У санках маладая пара.Хлопец папраўляе кажух на плячах сваёй каханай, каб засцерагчы яе ад траскучага марозу.Відаць, што гэтая карціна была для аўтара найбольш любімай, таму што на ёй вышыты дата і аўтограф “6.4.62г.Ліда Р.”

  З левага боку ад цэнтра знаходзіцца карціна на матыў рускай народнай казкі “Петушок-залаты грабеньчык”.

 « Прибежала лиса к избушке, села под окошко и запела:

                     Петушок, петушок,

                      Золотой гребешок,

                     Масляна головушка,

                     Шёлкова бородушка,

                     Выгляни в окошко,

                     Дам тебе горошку.    

 Петушок и выставил головку в окошко. Лиса схватила его в когти и понесла в свою нору.

     Закричал петушок:

     Несёт меня лиса

     За темные леса,

     За быстрые реки,

     За высокие горы.»

Пытанне да ўдзельнікаў экскурсіі: “А хто выратаваў пеўніка?”(Кот і дрозд, з імі жыў пеўнік  у хатцы)

     З правага боку выстаўкі знаходзіцца карціна, на якой вышыта кніга і  ваза.На пераплёце кніжкі маецца тэкст: «От всего сердца».Ён сведчыць аб тым, што карціна стваралася  ў якасці падарунка роднаму або блізкаму чалавеку.

  На карціне з  левага боку паказаны паўлін.Вядома, што асноўным упрыгажэннем птушкі з’яўляецца яркі рознакаляровы хвост.Для яго паказу таленавітая рукадзельніца выкарыстала чатыры пераходныя колеры ад белага да чорнага і размясціла гэтую прыгажосць на пярэднім плане карціны.

  Выстаўку завяршае невялікіх памераў карціна, на якой вышыты  важны і горды папугай.

  На стварэнне гэтых карцін было затрачана каля пяці гадоў крапатлівай і маруднай працы, шмат цярпення і намаганняў.Яны з’яўляюцца яскравым сведчаннем таго, што ў беларускіх вёсках жылі майстры-умельцы, якім маглі пазайздросціць мастакі з акадэмічнай адукацыяй.

        5.ЭКСПАЗІЦЫЯ НАСТОЛЬНІЦ. Настольніцы, якімі ўпрыгожвалі сталы, мелі розныя памеры.Невялікія настольніцы займалі частку стала, звычайна яго сярэдзіну.На такую настольніцу мог быць пастаўлены прыгожы збанок  або ваза з кветкамі.Вялікія настольніцы называліся абрусамі.Калі абрусам накрывалі стол, то яго краі на 20-40 см звісалі з краёў стала.

  Краі настольніцы маглі быць зарубленымі, але часцей яны былі ўпрыгожаны карункамі, якія самі вязалі вясковыя рукадзельніцы.

  Усе настольніцы былі ўпрыгожаны вышыўкамі з каляровых нітак.Галоўная вышыўка знаходзілася ў цэнтры настольніцы, а па яе краях размяшчаліся вышыўкі меншых памераў.Усе малюнкі гарманічна спалучаліся і складалі агульную кампазіцыю.

  На настольніцах пераважна вышываліся кветкі, якія іншы раз дапаўняліся галінкамі і лісцікамі. Маглі быць вышыты кошыкі з  букетамі кветак, збаночкі з кветкамі, птушкі (звычайна яркія папугаі), фігуры жанчын.

  Іншы раз вясковыя рукадзельніцы вышывалі  настольніцы для падарунка сваім родным  або блізкім. У такім выпадку на настольніцы былі вышыты кветкі, а пад імі словы “Ад усяго сэрца”.

  Усё гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем не толькі таленту і майстэрства беларускіх жанчын, але найперш за ўсё характарызуе іх як людзей шчырых, добразычлівых, сардэчных.

        6.ЭКСПАЗІЦЫЯ РАДЗЮШАК. Калекцыя  складаецца з чатырох радзюшак.Усе яны ткаліся на ручным ткацкім станку з ужываннем нітак, зробленых з авечай воўны. Калі скласці ўсю працу разам, ад стрыжкі авечай воўны да сшывання радзюшкі( яна складаецца з двух частак),то патрэбна было затраціць паўгода(6 месяцаў) напружанай высокамайстэрскай працы. Звычайна ў весцы было толькі некалькі рукадзельніц, якія ўмелі ткаць радзюшкі з прыгожымі ўзорамі.Радзюшкі былі вельмі дарагімі.Прадаўшы жоўтую, што на сцяне, можна было купіць два веласіпеда.А яны ў той час толькі ўваходзілі ў жыцце і былі вельмі дарагімі.

   Ткала ўсе гэтыя радзюшкі Ракуць Лідзія Пятроўна, жыхарка вескі Яруцічы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Яна сама мыла, часала і прала воўну, сама прыдумоўвала ўзоры, фарбавала ў патрэбныя колеры ніткі, садзілася за кросны і з дня ў дзень ткала, ткала, ткала... Увесь час трэба было пільна сачыць, каб кожны элемент узора быў правільным, каб не пераблытаць колеры.Пры малейшай памылцы трэба было разбіраць усё вытканае і работу пачынаць спачатку.Акрамя таленту і майстэрства, працавітасці і цярпення,яшчэ больш былі запатрабаваны сіла волі  і вялікая пільнасць.

   Прайшлі дзесяцігоддзі, але і ў наш час прыгожыя саматканыя радзюшкі могуць паспяхова канкурыраваць з аналагічнымі ім прадметамі высокай сучаснай моды.Чаму? Таму што сучасная мода скорацечная як горная рэчка, а майстар, што ткаў радзюшку, ствараў вечнае, укладваючы ў гэта ўсю сваю душу.

    7.ЭКСПАЗІЦЫЯ ІНТЭР’ЕРА СЯЛЯНСКАЙ ХАТЫ.У сярэдзіне мінулага стагоддзя(50-я гады ХХ ст.)густ вясковых жыхароў значна змяніўся.Ужо не хлебам адзіным жыў чалавек.Пастаянныя клопаты аб тым, каб накарміць сям’ю, адыйшлі ў мінулае. Сялянская душа пацягнулася да прыгожага. Стала прыкметай добрага густу членаў сялянскай сям’і, калі  ў хаце на сцяне вісела адна- дзве карціны. Попыт парадзіў прапанову.У асобных вёсках з’явіліся мастакі-самавучкі, якія сталі прапаноўваць сялянам свае творы.Карціны каштавалі вельмі дорага, але сяляне ўсё-такі іх куплялі, каб упрыгожыць свае хаты.

   На верхняй карціне паказана сцэна палявання ў Балгарскіх Карпатах на фазанаў і ласёў. Адзін паляўнічы  падстрэліў лася, другі -фазана,трэці- палохае жывёл і птушак. На карціне адлюстравана прыгожая прырода, калі ліставыя дрэвы чарадуюцца з хваёвымі. На  пярэднім плане паказаны квітнеючы луг, паросшы высокаю да пояса травою. За лесам бачна палоска рэчкі, а за ёю на гарызонце-горад з белакаменнымі будынкамі.

   Ніжэй у рамцы пад сцяклом змешчаны дзве карціны.Справа паказаны перадальпійскі пейзаж. На пярэднім плане адлюстравана рэчка і ласі, якія прыйшлі напіцца вады. На заднім плане  мастак намаляваў возера, а ўдалечыні-снежныя вяршыні Альп. У той жа рамцы злева ад вас  паказаны вялікі букет розаў, змешчаных у карзінцы.Бутоны адных толькі пачынаюць распускацца, другія -ва ўсёй велічы сваёй прыгажосці, трэція ўжо блекнуць і адцвітаюць. Букет роз у карзінцы сімвалізуе само жыццё чалавека: ад яго пачатку і да смерці.    Аўтарам  карцін з’яўляецца мастак-самавучка з вёскі Быцень Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

   Экспазіцыя інтэр’ера сялянскай хаты дапаўняецца рамкамі са шматлікімі  фотаздымкамі. Усяго іх налічваецца 137. Такая вялікая колькасць фотаздымкаў была невыпадковай. Найбольш шанавалася ў вёсцы тая сялянская сям’я, у якой было шмат сваякоў і сяброў, і ўсе іх фотаздымкі павінны былі прысутнічаць На самым  шаноўным месцы   сярод фотаздымкаў  знаходзіўся партрэт мужа і жонкі.

   Фотаздымкі  нават адной сям’і  -гэта цэлая гісторыя нашай краіны. Калі толькі ўзяць, напрыклад, ваенную тэматыку, то тут можна ўбачыць форму салдат першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.), салдата Войска Польскага (1921-1939 гг.), а таксама форму савецкіх салдат і матросаў. Ёсць нават фотаздымак вышэйшай салдацкай узнагароды.Такую ўзнагароду можна бачыць на здымку салдата ў параднай форме са зброяй у руках на фоне баявога знамені часці. Прозвішчы такіх салдат заносіліся ў Кнігу гонару часці.

    8.ЭКСПАЗІЦЫЯ ТКАЦКІХ ПРЫЛАД. Галоўным экспанатам з’яўляецца ручны ткацкі станок, які меў назву “кросны”.Гэта досыць складаны механізм, зроблены выключна з дрэва. На ім ткалі радзюшкі, настольніцы, рушнікі, палавікі, палатно для вырабу бялізны, адзення, мяшкоў, сеннікаў. За станком на лаўцы сядзела ткачыха і з дапамогай рук і ног ажыццяўляла працэс ткацтва. Для ткацтва выкарыстоўваліся льняныя і суконныя ніткі. Іх пралі вось на такіх поцесях вясковыя жанчыны, сабраўшыся на пасядзелкі ў якой-небудзь хаце (па чарзе) у час доўгіх зімніх вечароў.

(Тут неабходна паказаць працэс прадзення і наматвання ніткі на верацяно.)

   Перш чым прасці, патрэбна вырасціць лён або выгадаваць авечак, каб настрыгці воўны.Сабраны лён звозілі ў гумно.Затым пры дапамозе церніцы аддзялялі льняное валакно ад трасты. ( Тут неабходна паказаць гэты працэс з дапамогай церніцы.) Пасля гэтага лён часалі з дапамогай вось такіх часалак для таго, каб яго валокны выраўняць і канчаткова ачысціць іх ад трасты.

   Пасля прадзення льняную нітку з 5-6 верацён перамотвалі ў адзін маток.У матках ніткі захоўваліся доўгі час, да пачатку ткацтва.( Паказаць, як з дапамогай матавіла атрымоўваліся маткі.)

   Калі неабходна было ткаць, то ніткі з маткоў пры дапамозе сукала намотвалі на цэўкі. Цэўкі ў час ткацтва ўстаўлялі ў чаўнок. (Паказаць два гэтыя працэсы: а) намотка на цэўку; б) устаноўка цэўкі ў чаўнок.)

 У час ткацтва  чаўнок з ніткай прапускалі ўпоперак падоўжаным ніткам і пры дапамозе берда шчыльна збівалі прапушчаную нітку да ўжо раней прапушчаных. Працэс паўтараўся сотні разоў, пакуль ткалася адна толькі радзюшка або рушнік.

   Самым складаным механізмам для ткацкай справы быў калаварот. Ён меў нажны прывад. Жанчына нажымала нагой на калаварот.Паступальныя рухі нагі пры дапамозе крывашыпа  ператвараліся ў  вярчальныя рухі вялікага кола, а ад яго пры дапамозе шнура прыводзілася ў вярчэнне катушка , на якую наматвалася нітка.

   Рабочы працэс калаварота меў наступную паслядоўнасць.Жанчына  ставіла калаварот побач з поцесю так, каб педаль калаварота была пад правую нагу. Рукі заставаліся свабоднымі. Праваю рукою майстрыха выцягвала з кудзеляй нітку і з дапамогай левай рукі скручвала нітку. Канец ніткі прапускала ў адтуліну  металічнай воські калаварота, зацапляла яе за першы кручок рамкі катушкі і накручвала канец ніткі на воську  катушкі, пакуль яна на ей добра не замацоўвалася.Такім чынам калаварот быў прыведзены ў рабочы стан. Можна было пачынаць працу.Жанчына пачынала прасці.Выцягвала з кудзелі нітку і скручвала яе.Адначасова з гэтым нажымала нагой педаль калаварота, яго механізмы прыходзілі ў рух. Нітка праходзіла праз адтуліну ў восьцы і кручок рамкі і паступова раўнамерна намотвалася на катушку.Затым жанчына перакладала нітку на суседнія кручкі, пакуль не дасягалася поўная намотка катушкі.

   Пры поўнай намотцы катушкі працэс прадзення часова спынялі.Канец ніткі адрывалі і прымацоўвалі яго да матавіла.З кола калаварота знімалі прывадны шнур, каб катушка з ніткамі магла свабодна круціцца.Нітку намотвалі на матавіла, прыводзячы пры дапамозе рукі ў рух яго крылы.На матавіла намотвалі 5-6 катушак нітак з калаварота.Затым намотку нітак на матавіла спынялі.Наматаныя на матавіла ніткі перавязвалі ў чатырох месцах кароткімі ніткамі.У выніку гэтага атрымоўваўся маток нітак.Яго здымалі з матавіла і фарбавалі ў патрэбны колер,  каб затым, напрыклад, выткаць радзюшку.

   Наступным звяном ткацкага рамяства была намотка нітак на цэўкі.Рабілі гэта наступным чынам.Калі пафарбаваны маток нітак высыхаў, яго зноў надзявалі на матавіла.Затым бралі сукала.На яго воську надзявалі цэўку.Адвязвалі ад матка канец ніткі і прымацоўвалі яго да цэўкі.Далонню правай рукі прыводзілі ў рух матавіла, а левай рукой падавалі нітку.Яна паступова намотвлася на цэўку.Ніткі на цэўку патрэбна было наматаць не больш таго, каб цэўка магла ўвайсці ў чаўнок.

   Працэс ткацтва быў вельмі складаным, і навучыцца гэтай справе было даволі няпроста.Па-гэтаму дзяўчынкі яшчэ з маленства вучыліся ў сваіх мамаў гэтай жыццёваважнай для сялянскай сям’і справе, заадно дапамагаючы сваім мамам у ткацкай справе.Ткацкая справа выхоўвала ў дзяўчынак такія вельмі важныя для кожнага чалавека якасці як працавітасць, настойлівасць, цярплівасць, развівала прыродны розум, смякалку і кемлівасць.

  Заўвага: пры расказе аб ткацкай справе, дзеля разумення гэтага працэсу экскурсантамі, неабходна ажыццяўляць паказ усіх асобных аперацый у пэўнай паслядоўнасці гэтага працэсу.

   Прайшлі дзесяцігоддзі.Сучасныя машыны і механізмы выцеснілі працу ткача.Ручное ткацтва канула ў вечнасць.Але на задворкі гісторыі яго спісваць яшчэ вельмі рана.Чаму?А таму што сучасная навукова-тэхнічная рэвалюцыя аказалася не ў стане ўнесці штосьці новае ў сам гэты працэс. Ручную працу ткача замянілі машыны, а вось сам працэс застаўся такім жа старым як свет.

       9.ЭКСПАЗІЦЫЯ ПРЫСТАСАВАННЯЎ ДЛЯ  ЎХОДУ ЗА АДЗЕННЕМ І БЯЛІЗНАЙ. У мінулыя часы ўсе адзенне было саматканым , пашытым з льнянога або суконнага палатна. Ткацкая справа  ўдакладнялася. Палатно станавілася  больш тонкім.Але ж яно працягвала быць дастаткова грубым.Для прыдання адзенню, пашытаму з дастаткова грубага палатна мяккасці, выкарыстоўвалі розныя прыстасаванні . Заварвалі,напрыклад, попел і доўга вымочвалі ў такім растворы адзенне,Затым паласкалі яго ў мяккай азёрнай вадзе.Вада была самай мяккай у тарфяных азёрах.Настояная на торфе вада станавілася вельмі мылкай і добра адмывала адзенне, асабліва бялізну, ад чаго яна станавілася не толькі чыстай, але і больш мяккай. Такімі якасцямі валодае,напрыклад, вада ў возеры Мох, якое размешчана паміж вёскамі Яруцічы і Падлессе.

    Вымытую бялізну або адзенне клалі на дошку або роўны камень і выбівалі вось такім пранікам.Бралі пранік за ручку, замахваліся і з усёй сілы білі плоскай часткай па бялізне.Ад гэтага адзенне станавілася больш чыстым, мяккім і сухім.Пасля гэтага бялізну сушылі, а калі яна поўнасцю высыхала, накручвалі яе вось на гэтую качалку.Качалку з накручанай бялізнай клалі на стол, бралі ў рукі вось гэтае прасла і качалі ім качалку з бялізнай шмат разоў, пакуль яна не станавілася дастаткова мяккай.Затым качалку бралі за ручку і выцягвалі з бялізны, пасля чаго бялізну складвалі.

   Пазней  з’явіліся прасы(уцюгі), але яны не замянілі качалку з праслам, а толькі яго дапоўнілі. Самы старажытны прас складаўся з кавалка плоскага правільнай формы жалеза з прымацаванай да яго ручкай.Такі прас ставілі ў печ на вуглі.Калі ён награваўся, яго даставалі з печы і прасавалі ім верхняе адзенне., якое папярэдне было пакачана з дапамогай прасла на качалцы.

  З цягам часу прасы былі ўдасканалены. Яны мелі крышку з ручкай, якая адчынялася, паддувала і дымаходную трубку.З печы бралі гарачыя вуглі., адкрывалі крышку праса і ва ўнутр яго клалі вуглі.Крышку  зачынялі, бралі рукой за ручку праса і размахвалі ім.Вуглі пачыналі разгарацца, прас хутка награваўся і ім пачыналі прасаваць(гладзіць) адзенне.Работа патрабавала вялікай акуратнасці і  асцярожнасці.З праса магла вылецець іскарка або вываліцца невялікі вугалёк і гэта магло выклікаць пажар.

        10.ЭКСПАЗІЦЫЯ ЛЯМПАЎ І ФАНАРОЎ.Далёка не адразу з’явілася ў сялянскай хаце лямпа.Людзі, якім цяпер за 70 гадоў, яшчэ памятаюць лучыну, пры дапамозе якой асвятлялася ў цёмны час хата.Лучыны нарыхтоўвалі з сасны звычайна ўлетку і добра яе высушвалі , а затым звязвалі ў пучкі  і прыносілі ў хату.Лучыну прымацоўвалі да падстаўкі , бралі з печы вуглі, раздувалі іх паветрам з рота і запальвалі больш тонкі канец лучыны.Калі асвятленне трэба было павялічыць, то лучыну падпальвалі з абодвух канцоў.Калі лучына дагарала, то ад яе запальвалі другую і прымацоўвалі яе да падстаўкі.

   Намнога пазней з’явіліся газавыя (керасінавыя) лямпы.У той час керасін называлі  газай.Газавая лямпа складалася са шклянога слоіка, прыстасавання для кнота, шкла і абажура. У слоік налівалі газу.Па кноту, зробленаму з тканіны, газа паступала ўверх.Затым знімалі шкло і запальвалі кнот, пасля чаго шкло надзявалі.Лямпу ставілі на стол, а часцей вешалі на цвік, прымацаваны да столі, каб яна магла асвятляць усю хату.

  Пазней з’явіліся газавыя ліхтары (фанары).Ад лямпы яны адрозніваліся засцерагальнымі для агню прыстасаваннямі і іскрагасільнікамі.Ноччу з ліхтаром у руках у дождж і вецер можна было рухацца па вуліцы, пайсці ў хлеў або куратнік, каб паглядзець за жывёлай і птушкай і не баяцца пажару.

  Газавы ліхтар быў даволі складаным і дасканалым асвятляльным прыстасаваннем.Напрыклад, сучасная электрычная лямпачка намнога ўступае складанасцю сваёй канструкцыі сваім продкам, нават газавай лямпе і тым больш ліхтару.                   

        11.ЭКСПАЗІЦЫЯ ГЛІНЯНАГА ПОСУДУ.Экспазіцыя складаецца са збаноў,гаршчкоў, куўшынаў і гляка.Гліняны посуд выкарыстоўваўчся пераважна для захавання вадкасцей і ў першую чаргу малака. У гаршчках гатавалі кашу.У вазы маглі ставіць кветкі.Гляк адрозніваўся ад іншага посуду тым, што ён быў больш аб’ёмным (5-8, да 10 літраў), меў круглую форму  з маленькім донцам і вузенькай гарлавінкай.Зручнасць такой канструкцыі заключалася ў тым, што калі нават гляк з вадой перакуліцца, то з яго выльецца толькі невялікая частка вады, а большая частка захаваецца.Глякі з вадой бралі ў поле жанчыны, калі адпраўляліся жаць жыта, бралі іх таксама мужчыны, калі выходзілі на сенакос.

    Гліняны посуд выраблялі ганчары на спецыяльным станку, які называўся ганчарным кругам.Калі посуд падсыхаў, яго змяшчалі ў спецыяльную печ, дзе ён абпальваўся і станавіўся  ад гэтага вельмі травылым.Настолькі трывалым, што ён не толькі не прапускаў ваду, але ніколі  нават не размакаў у вадзе, калі нават знаходзіўся у ёй тысячу і больш гадоў.

   Нашы продкі ў вельмі далёкія часы заўважылі яшчэ адну вельмі важную ўласцівасць  глінянага посуду.Гліняны посуд здольны накапліваць цяпло або холад і затым доўга яго захоўваць.Вось чаму  ў жару можна напіцца са збана халоднай вады або малака.Або, напрыклад, хутка сквасіць малако, наліўшы яго ў збан і паставіўшы яго каля цёплай печкі.Печка астыне, а малако ў збане будзе цёплым.

   Вясковыя жанчыны ведалі дадатковы спосаб ахаладжэння малака, налітага ў гліняны посуд.Яны ўжывалі яго, калі насілі ўлетку малако на продаж у горад Слонім.На дварэ стяла летняя спякота.Тэмпература на сонцы даходзіла да 40 градусаў, а каб дайсці да горада патрабавалася каля чатырох гадзін часу. Малако магло скіснуць.Каб гэтага пазбегнуць, жанчыны пасіупалі так.Выходзілі за вёску, дпходзілі да балота, лавілі там 2-3 лягушкі і апускалі іх у гляк з малаком. Тэмпература цела ў лягушкі складае толькі 15-16 градусаў. Лягушкі купаліся ў малацэ і добра яго астужвалі. На базары ў Слоніме падыходзілі пакупнікі са сваім посудам. Гаспадыня брала гляк, абвязаны марляй і налівала пакупнікам малако.Тыя, перш чым яго купіць, пробавалі яго на смак.Малако было свежым, халаднаватым, не кіслым.Калі ўсё малако прадавалася, лягушак выпускалі з гляка.Яны весела скакалі хто куды. А тое, што ў малацэ былі лягушкі, у гэтым няма нічога страшнага.У французаў ножкі лягушак-самая любімая ежа.А вось карэйцы, напрыклад, найлепш за ўсё любяць мяса кошак і сабак. Што ж рабіць, калі нашы продкі не ведалі халадзільнікаў?

     12.ВУГАЛОК СЯЛЯНСКАЙ ХАТЫ.   

      СЯЛЯНСКАЯ ПЕЧ. Устанаўлівалі печ на падмурку, складзеным з каменняў, абмазаных глінай, бліжэй да аднаго з чатырох вуглоў хаты або нават у яе цэнтры. Печ складвалі з цэглы, якую абмазвалі глінай, каб замацаваць кладку. Вязкай глінай абмазвалі печ звонку, каб надаць ёй гладкую і роўную паверхню і больш прыгожы знешні выгляд. Печ тапілі дровамі. У ёй рыхтавалі ежу для сялянскай сям’і, пяклі хлеб, жарылі блінцы, сала. З дапамогай печы абагравалася сялянская хата.Лежачы на цёплай печы, сяляне лячылі свае хваробы. Лічылася, што печ дапамагае вельмі добра вылечыцца ад прастудных захворванняў, пазбавіцца ад колікаў у баку і спіне. На печ залазілі, каб сагрэцца з дарогі.У халодны зімовы час печ была самым лепшым месцам для сну. Сям’я вырашала, каму спаць на печы. Перавагу аддавалі старым і хворым.На печы маглі  памясціцца  1-2 чалавекі, зрэдку-3. Астатнія спалі на палу, у лепшым выпадку- на  драўляных тапчанах або ложках.

   Печ была ідэальным прыстасаваннем для прыгатавання ежы. Напрыклад, каша ў печы раўнамерна награвалася, добра ўпарвалася, станавілася духмянай і разварыстай.Суп станавіўся наварыстым і вельмі смачным.Бульба ад варкі ў печы станавілася рассыпчатай і нібыта цукар раставала ў роце.

  Асабліва ўдала выпекаўся ў печы хлеб.Спачатку муку заквашвалі ў дзяжы.У закваску дабаўлялі вады і мукі.Усё гэта старанна і доўга вымешвалі.Затым бралі драўляную лапатку, пасыпалі яе мукой, лажылі на лапату кавалак узятага з дзяжы цеста, надавалі яму прадалгаватую правільную форму і змяшчалі цеста ў добра нагрэтую печ з папярэдне вынутымі з яе вуглямі і вымеценым попелам.У печ умяшчалася 8-10 боханаў хлеба.Жанчыны пастаянна слядзілі за ходам выпечкі хлеба.Боханы час ад часу даставалі з печы, і іх паверхню(верхнюю частку) заглажвалі  рукой, якую абмаквалі ў ваду. Гэта рабілася для таго, каб хлеб не прыгараў зверху.

  Выпечаны такім спосабам хлеб быў духмяным, порыстым і вельмі смачным, а яго скарынка(верхняя частка, паверхня) набывала прыгожы карычневы колер.Хлеб клалі на  паліцу, якая знаходзілася пад сталом, і накрывалі яго прыгожым рушніком.Буханкі былі вялікімі і хлеба хапала сялянскай сям’і, якая складалася з 10-12 чалавек, на цэлы тыдзень.

  Хлеб нашым продкам даставаўся цяжкай працай, а таму яго вельмі шанавалі, як сваё жыццё.Здаралася, пасля яды зграбуць яго крошкі ў жменю са стала і з’ядуць.А акраец бохана, што застанецца, асцярожна, як найвялікшую каштоўнасць пакладуць на стол пад абразы і накрыюць чысцюткім белым рушніком.

  Для таго, каб паставіць чыгун у печ, карысталіся спецыяльнымі пячнымі віламі і качалкай.(Неабходна паказаць, як гэта рабілася.)Такім жа спосабам  даставалі з печы згатаваную ежу.

СУНДУК.Сундук быў абавязковым прадметам сялянскага быту і размяшчаўся каля сцяны ў вуглу хаты.Сундук-гэта вялікі яшчык з накрыўкай, у які складвалі адзенне.У сундуку акрамя адзення ляжалі радзюшкі, рушнікі, палатно, мог знаходзіцца новы абутак, жаночыя ўпрыгажэнні.

Калі дзяўчына выходзіла замуж, то ў час вяселля ставілі на воз сундук са скарбам гэтай дзяўчыны і перавозілі яго ў хату мужа. Гэты сундук з адзеннем называўся прыданым маладой. Калі сундук быў вялікім і ў ім было шмат адзення, то казалі, што ў маладой багатае прыданае.

ЛОЖАК.Члены сям'і  звычайна спалі на палу або печы, але з цягам часу вясковыя майстры-сталяры навучыліся рабіць драўляныя краваці на аднаго-двух чалавек.Іх звычайна называлі ложкамі. Назва паходзіла ад слова “ляжаць”.

  Дадаткам да ложка была пасцель. Яна складалася з сенніка, падушак (адной, двух) і радзюшкі.Сеннік уяўляў сабой вялікі мяшок, сшыты з саматканага палатна з невялікай адтулінай. У гэту адтуліну запіхвалі сена або салому, разраўнівалі яе , адтуліну зашывалі і на сеннік  лажыліся спаць, паклаўшы пад галаву падушку і накрыўшыся радзюшкай.Назва “сеннік” паходзіць ад слова сена.

      ДЗІЦЯЧАЯ  КАЛЫСКА. Нашы продкі гадавалі малых дзяцей ў калысках, якія інакш называліся люлькамі.Калыскі былі драўлянымі, зробленымі з дранкі або дошак.(Дэманстрыруецца калыска з дранкі і калыска з дошак.) Маглі быць калыскі, сплеценыя з кары.

   З дапамогай вяроўкі калыска  падвешвалася да столі паблізу ад ложка, на якім спала маці.Гэта рабілася для таго, каб маці было зручна даглядаць малое дзіця. Калі сярод ночы дзіця плакала, то маці ўставала з ложка і пачынала яго калыхаць, і дзіця звычайна засыпала. Бывалі выпадкі, калі маці прывязвала да калыскі вяровачку і прыцягвала яе да ложка. Асабліва калі дзіця было неспакойнае і часта ўначы плакала, маці наскучыла ўставаць і яна , не падымаючыся з ложка, калыхала дзіця, дзёргаючы за вяровачку.

    ВОКНЫ.Яны ў сялянскай хаціне былі невялічкімі і завешваліся фіранкамі. (Звяртаецца ўвага на тое, што акно школьнага музея ў пяць разоў большае, чым акно сялянскай хаціны.) Прычын таму было некалькі. Па-першае, сама сялянская хаціна была невялікая. Па-другое,шкло было рэдкім і дарагім матэрыялам. А яшчэ раней за вокны плацілі ў казну дзяржаўны падатак і велічыня гэтага падатку залежала ад памераў вокнаў.

   У дзень вокны былі адзанавешанымі, а з наступленнем сумеркаў іх завешвалі, каб знадворку ніхто не мог бачыць, што робіцца ў хаце.Калі клаліся спаць, то вокны зноў адвешвалі. Гэта рабілася для таго, каб у выпадку начнога пажару можна было бачыць,в дзе і што гарыць і не так моцна спалохацца. А пажары ў той час былі з’явай даволі частай. Бывалі выпадкі, калі ў вёсцы згаралі ўсе хаты.Гэта залежала ад накірунку ветру.Тады людзі пачыналі жыць у зямлянках.Для папярэджвання аб пажары выстаўлялася начная варта. Яна ажыццяўлялася па чарзе.Два вартавыя ад змяркання да досвітку хадзілі ўсю ноч з канца ў канец вёскі насустрач адзін аднаму і ў выпадку пажара званілі ў пажарны звон або кавалак жалеза, якія віселі дзесьці ў сярэдзіне вёскі.На тушэнне пажару па звону падымалася ўся вёска.Кожная сям’я прыбягала на пажар з пэўнымі прыладамі тушэння агню:вёдрамі з вадою, баграмі для расцягвання бярвенняў гарэўшага дома, лапатамі для засыпання зямлёй тлеючых галавешак і іншымі.

   Сялянская сям’я, у якой згарэў дом, пэўны час жыла ў зямлянцы.Яе ў бядзе вяскоўцы не кідалі.Для сям’і ўзводзілі новы дом.На яго будаўніцтве працавала ўся вясковая абшчына.

    БОЧКІ. Бочкі пераважна выкарыстоўваліся  для захоўвання  збожжа сабранага ўраджаю. Існавала патрэба ў захаванні вялікай колькасці збожжа: адну частку яго захоўвалі як насенне пад будучы ўраджай, другую-для харчавання сям’і, трэцюю-як фураж для кармлення дамашняй жывёлы і птушкі.Па гэтай прычыне бочкі рабілі вялікіх памераў.Самая вялікая бочка мае аб’ём 546 літраў, аб’ём другой складае 380 літраў.

  Для лепшага захоўвання зерня бочкі мелі накрыўкі, якія замацоўваліся пры дапамозе спецыяльнай палачкі, устаўленай у вушы бочкі.

  Самая вялікая бочка складалася з 32 клёпак-вузкіх дошчачак, прылягаючых адна да другой і сцягнутых набітымі на іх вобручамі.У меншай бочцы такіх клёпак 21.

   У быту вясковых жыхароў выкарыстоўваліся  прыстасаванні падобныя на бочкі, але меншых памераў і іншай формы, якая нагадвала сабой усечаны конус.Гэта кублы.У кублах захоўваліся салёнае мяса і сала, каўбасы, жыр і іншыя прадукты жывёлагадоўлі. Для лепшага  захоўвання прадуктаў  кубел меў накрыўку. Аб’ём дадзенага кубла складае 137 літраў.У яго можна было  ўмясціць сала і мяса  двухсот кілаграмовай свінні. Дарэчы, свіней у мінулыя часы ў хлявах не трымалі ўвесь час, акрамя зімы.Вясной, летам і восенню іх пасвілі як  кароў на балоце. Жыхары вёскі наймалі на гэты перыяд пастуха, які на досвітку выганяў свіней з хлявоў і гнаў пасвіць за вёску на балота.Яны там рыліся, адшукваючы карані, чарвякоў і  жукоў, і імі  харчаваліся. Асабліва любілі свінні плюхацца ў балотнай гразі.А вось дажджу баяліся.Калі ён пачынаўся, то ўтрымаць свіней  на балоце было немагчыма.Яны  стрымгалоў  несліся ў вёску і разбягаліся па сваіх хлявах.Калі дождж сціхаў і пачынала свяціць сонейка, іх зноў выганяў пастух на балота.

   Адзін вясковы свінапас Шастак Антон расказваў мне ў дзяцінстве, што ў яго была абучаная вялікая  свіння, якая ні на крок не адыходзілася ад свайго гаспадара.Ён садзіўся на яе вярхом і гнаў свіней на балота за вёску, і такім жа чынам вярхом на свінні, прыганяў жывёлу дадому. У тыя часы свіней гадавалі па 6-8 гадоў, і яны вырасталі памерамі з невялікую карову, але з-за дрэннага харчавання былі вельмі худыя.

   13. ЭКСПАЗІЦЫЯ ГРАШОВЫХ ЗНАКАЎ І МАНЕТ. Экспазіцыя складаецца са 100 грашовых папяровых знакаў і каля трохсот металічных манет, а таксама карткаў спажыўца, з дапамогай якіх набываліся тавары ў перыяд крызісу, выкліканага  перабудовай у СССР у часы М.С.Гарбачова.

  У экспазіцыі маюцца грашовыя знакі Расіі, Германіі, Польшчы, Узбекістана,Афганістана, СССР, Рэспублікі Беларусь і многіх іншых краін. На грашовых знаках можна ўбачыць адлюстраванні Пятра Першага, Кацярыны Другой, Мікалая Першага, Аляксандра Трэцяга, У.І. Леніна, Яраслава Дамброўскага, Мікалая Каперніка і іншых  вядомых гістарычных асобаў.

   На самай старой грашовай адзінцы стаіць дата-1898 год. Самымі “маладымі” грашовымі адзінкамі з’яўляюцца грашовыя знакі Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў абарачэнні ў наш час. Самым “дарагім” грашовым знакам з’яўляюцца 500 рублёў Расійскай імперыі. Каб зарабіць такія грошы, шахцёру або сталевару патрэбна было працаваць каля пяці гадоў.

   Першымі грашовымі знакамі сувярэннай  Рэспублікі Беларусь былі грошы з адлюстраваннем на іх розных жывёл: 1 рубель-заяц, 50 рублёў –мядзведзь, 100 рублёў-зубр.Апошняя была самай вялікай грашовай адзінкай таго часу.У народзе такія грошы атрымалі назву “зайчыкаў”.На рынку нумізматы за аднаго “зайчыка”плацяць 1 долар ЗША.

   У сувязі з інфляцыяй “зайчыкі” хутка абясцэніліся і замест іх сталі выпускаць іншыя грашовыя знакі.Але і яны пачалі абясцэньвацца ў сувязі з інфляцыяй.Пагэтаму з’явіліся купюры дастоінствам 100000рублёў.Гэта самая масштабная  ў экспазіцыі грашовая адзінка.Пасля гэтага пачалі адкідваць ад грашовых знакаў нулі.Усяго ўжо адкінута чатыры нулі.

   Другую частку экспазіцыі складаюць манеты.Іх каля трох сотняў.Самымі старадаўнімі з’яўляюцца манеты Расійскай Імперыі.Да ліку самых сучасных адносяцца манеты постсавецкіх краін:  Расійскай  Федэрацыі, Украіны, Узбекістана, Казахстана, Літвы і іншыя.У экспазіцыі ёсць нават юбілейная манета з адлюстраваннем на ёй геніяльнага пісьменніка Расіі Льва Мікалаевіча Талстога

  14. ЭКСПАЗІЦЫЯ  АБУТКУ. У экспазіцыі прадстаўлены лапці розных мадэляў: зробленыя з лыка (яны больш старадаўнія) і гумавыя, яны больш пазнейшага часу.Апошнія пачалі вырабляць, калі з’явілася гума.

   Лыкавыя лапці выраблялі з лыкавай кары. У пачатку вясны, калі толькі пачыналі набухаць на дрэвах почкі і кара добра адставала, ішлі ў лес з сякерамі і нажамі нарыхтоўваць ліпавую кару. Яе сдымалі з дрэў, разразалі на вузкія доўгія палоскі і падсушвалі на сонцы.Падсушаную кару кідалі ў кіпяток, каб яна прапарылася. Пасля гэтага ліпавую кары расслойвалі, каб аддзяліць унутраную валакністую частку кары ад наружнай, якая была непрыгоднай для вырабу лапцей і яе выкідвалі. Падрыхтаваная такім чынам кара назыалася лыкам і з яе плялі лапці.Пляценне лапцей не патрабавала вялікага майстэрства . Сплясці лапці было пад сілу любому селяніну. Нават ппадлеткі маглі гэта зрабіць.Пры пляценні лапцей палоскі лыка размяшчалі накрыж, а канцы палосак пасунамі пад палоскі, якія ішлі ў папярочным накірунку, пакідаючы так званыя “вушы” або петлі.У “вушы” прасоўвалі шнурок з доўгімі канцамі. Пры дапамозе шнура лапці прымацоўвалі да голені нагі.

   Абуваліся ў лапці наступным чынам. Спачатку бралі доўгую тканіну, льняную або суконную, шырынёю са ступню.Намотвалі яе некалькі разоў спачатку на ступню, а затым на голень нагі.Ступню нагі ўстаўлялі ў лапаць, бралі канцы шнура і імі накрыж знізу ўверх абмотвалі голень нагі ажно да калена. Пад каленам канцы шнура завязвалі на зашмаргу. Нага аказвалася абутай. Прыступылі да абування другога лапця.

   Лыкавыя лапці былі даволі зручным абуткам. Яны былі лёгкімі і мяккімі, назе ў лапцях было прасторна.Але ў даждлівае надвор’е яны хутка намакалі і іх патрэбна было сушыць.

   Гумавыя лапці былі больш даўгавечнымі.Адной пары іх хапала на некалькі было сушыць. За год можна было знасіць 4-6 пар лапцей.гадоў.Тэхналогія  вырабу гумавых лапцей была іншай. Выраблялі  іх са старых гумавых пакрышак. Пакрышку разразалі ў папярочным накірунку  на дзве роўныя часткі.Па чарзе іх пэўны час кіпяцілі ў вадзе, каб раздзяліць іх но больш тонкія слаі.З нарыхтовак рабілі выкрайкі, а затым пры дапамозе дратвы (прасмоленай трывалай ніткі) і шыла выкрайку сшывалі. У выніку гэтага атрымоўваўся лапаць.

   Выраблялі абутак са скуры. Выраб яго быў больш працаёмкім.Асабліва працаёмкай справай быў  выраб скуры для такога абутку. Па гэтай прычыне ў сялянскім быце скураны абутак больш рэдка ўжываўся і ён лічыўся святочным.

   Вырабам скуранога абутку займаліся майстры-рамеснікі. Іх называлі сапожнікамі. Для яго вырабу ўжываліся калодкі розных форм і памераў і выкрайкі да кожнай з іх. Скуру краілі, бралі калодку і абшывалі яе гэтай скурай. Пасля гэтага скуру знімалі з калодкіі выварочвалі яе на другі бок.Затым вывернутую скуру кідалі ў ваду, каб яна добра намокла.Пры высыханні яна шчыльна абцягвала калодку і набывала правільную патрэбную форму.

   У экспазіцыі паказаны калодкі, з дапамогай якіх вырабляўся абутак як доля дарослых так і для дзяцей.   

  

 

   

 

 

 

 

Чтим прошлое и храним святую память о нем

В начале 2014-2015 учебного  года на общешкольной линейке была объявлена акция  «Создаем музей вместе!» Важнейшей задачей  акции  стала реконструкция школьного краеведческого музея. Она приурочена  к аттестации музея,  которая будет проведена  в 2015г. Цель реконструкции – приведение музейных фондов и экспозиций  в соответствие  с современными достижениями  музейного дела, а также  проведение научной систематизации  его экспозиционных и архивных материалов.

Данная акция дала возможность активизировать работу  педагогического  и ученического коллективов, а также родительской общественности. По состоянию на начало 2015г. число экспозиций увеличилось с  15 до 20, а систематизация отдельных из них  обеспечила возможность создания в школьном музее  двух разделов:  «Путь льна» и «Путь хлеба: от зернышка до каравая».  Таким образом,  мы максимально учли специфику нашего музея, как музея сельской школы. Такой музей, кроме иных учебно-воспитательных задач,  должен решать  в первую очередь задачу воспитания  у детей с самого раннего возраста любви к земле-кормилице, к нелегкому крестьянскому труду.

В связи с реконструкцией музея возникло  ряд идей по совершенствованию  его оборудования и методике проведения экскурсий. Так, к началу 2015г. были созданы такие экспозиции, как  “Чырвоны кут”, “Бабін кут”, “Куток гаспадара”, “Куток маці”. Нами создан домашний иконостас, сделано  3 макета   членов крестьянской семьи  в национальной одежде, показано содержимое  сундука с приданым невесты.  Авторство этих идей принадлежит Ракуть Т.П., которая стала руководителем музея в 2014-2015 уч. году. Она же – автор  нового более  эффективного  подхода к проведению экскурсий. Этот подход можно назвать комплексным, потому что он   объединяет в одно целое три методики проведения экскурсий: мультимедийная презентация, характеристика экспонатов, демонстрация трудовых действий. Здесь учтена специфика  школьных музеев  и возрастные особенности  экскурсантов, которым далеко не все прошлое  является доступным, понятным и целесообразным.  Думается, что такой подход к проведению экскурсий   вызовет  у руководителей  музеев интерес и найдет много сторонников.

На начало 2015г. проведена научная систематизация музейных документов , создан их архив, состоящий из трех объемных томов.  Та же работа проделана и с краеведческими  исследованиями всех предыдущих лет, объединенными  в три тома.  В дополнение к этому проведена научная систематизация  денежных знаков (1898-2010гг.) многих стран мира. Ко всем перечисленным материалам написаны комментарии, а к документам на иных яэыках даются переводы. Научная систематизация выполнена учителем истории Ракутем В.В.

В результате активного включения в акцию “Создаем музей вместе” учителей, учащихся и их родителей школьный музей пополнился  58 экспонатами, среди которых есть уникальные  и раритетные.К числу  уникальных можно  по праву отнести  редкую икону 1894 года “Положение во гроб Бога нашего Исуса Христа”, “Государственный акт на вечное пользование землей  колхозами” (1963г.), топор 1915г. и др. Раритетным экспонатом нашего музея  стал пальцеобразный кремниевый отбойник – инструмент  для скола и шлифования  каменных орудий труда,  возраст которого не менее 5 тыс.лет (средина неолита – 3 тыс. лет до н.э.). Появление еще одного раритета стало для нас сенсационным, ибо это был единственный в  своем роде экспонат в музее – клад серебряных и медных монет, состоящий  из 42 единиц, найденный на месте расположения бывшего дворца  магнатов Мелешко, около церкви святой Параскевы Пятницы в д. Стародевятковичи.

Результаты  проделанной работы на начало 2015 года :

  • Создание в музее двух новых  разделов и пяти  экспозиций ;
  • Создание шеститомного архива музея;
  • Разработка  современной методики проведения экскурсий с учетом специфики  работы музея сельской школы и возрастных особенностей обучающихся;
  • Продолжено написание  истории школьного комплексного краеведческого музея;
  • Доведение фонда музея до 986 единиц хранения (657-основной фонд, 329-научно-вспомогательный фонд);
  • Проведение 127 экскурсий за 2014 год  с количеством экскурсантов 1465 человек;
  • Публикация в масс-медиа 10 статей о работе  музея школы.

В последней из них  говорится: ”Хранится здесь с десяток таких раритетов, которых не покажут и в крупных республиканских музеях” (Сельская газета № 145, 18.12.2014г.)

На наш взгляд, в этих словах и состоит высшая оценка достижений школы  в почитании прошлого и сохранении памяти о нем. 

 

Нашы госці

За 2014 год  у комплексным краязнаўчым музеі  Новадзявяткавіцкай СШ праведзена 127 экскурсій, нашымі гасцямі былі  1465 человек. Сярод іх  сям’я Мялешка з Санкт Пецярбургу, вучні СШ № 8 г. Слоніма, удзельнікі  пасяджэння раённага педагагічнага клуба “Спадчына”,  ветэраны педагагічнай працы Слонімшчыны,  карэспандэнты “Сельскай газеты”, вучні і іх бацькі.