Архіў навін - Новодевятковичская CШ

Архіў навін

01.10.18

1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень сталых людзей.

Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1990 годзе.

У 1991 годзе Генеральная асамблея прыняла прынцыпы ААН у дачыненні да сталых людзей і заклікала ўрады краін уключыць іх у свае нацыянальныя праграмы, каб зрабіць паўнавартасным жыццё асобаў сталага ўзросту.

У гарадзенскай вобласці зараз жыве 152 чалавекі старэйшыя за сто год – 30 мужчын і 122 жанчыны. Усяго ў нашай вобласці 10600 чалавек, якія маюць больш за 85 год, і каля 80% з іх жанчыны, як паведамляе камітэт працы і сацыяльнай абароны Гарадзенскага аблвыканкама.

У рамках святкавання Міжнароднага дня сталых людзей у шосты школьны дзень 29 верасня навучэнцы нашай установы наведалі ДУ “Новадзявяткавіцкі дом-інтэрнат для адзінокіх і састарэлых грамадзян”, каб павіншаваць людзей старэйшага пакалення са святам, падарыць радасць сустрэчы і прыемныя ўспаміны.